www.domachevo.com

Сучасны Нэйдорф-Нэйбров

RU   PL    DE

 

 

 

Большасць тэрыторыі сучаснага Нэйдорф-Нэйброва на Беларускіх межах складаюць паля (за выключэннем паўночнага Нэйдорфа, асноўную частку якога займаюць невялікія зарослыя лугі і малады лес (Здымак № 5-5.1-5.14)).

На цяперашні час пра знамянітыя калоніі Нэйдорф-Нэйбров нагадваюць толькі лютэранскія могілкі. Яны знаходзяцца на невялікім кавалку лесу на ўзвышшы. Ніякіх элементаў агароджання не засталося, у адрозненні ад польскіх могілак. Можна знайсці толькі зарослыя мохам і лазніком помнікі. На ўсходняй частцы могілак знаходзіцца некалькі хвойных дрэў, нетыповых для нашай мясцовасьці. Гэта пароды, прывезеныя з другіх краёў.

     Здымак № 1-1.1-1.2-1.3   Нямецкія лютэранскія могілкі

Націсні, каб праглядзець арыгінальны размер. Нямецкія лютэранскія могілкі (здымак 1)          Націсні, каб праглядзець арыгінальны размер. Нямецкія лютэранскія могілкі (здымак 2)         Націсні, каб праглядзець арыгінальны размер. Нямецкія лютэранскія могілкі (здымак 3)

Глядзім яшчэ пяць фотаздымкаў:  4   5   6   7   8  (2 лютага 2008)

 

     Другое, што нагадвае багатую гісторыю Нэйдорфа, гэта астаткі фундаменту знішчанага збора. Нажаль, на месцы былой лютэранскай царквы, старэйшай на Ўсходняй Еўропе, няма ніякага манументу. Аб яе існаванні нагадвае толькі некалькі груд (фатаграфія 2.1-2.2-2.3).

     Але у сярэдзіне сакавіка 2008г. у пазбяганне паломак сельскагаспадарчай тэхнікі, усе груды з поля былі вывезеныя (фатаграфія 2.3).

     Фатаграфія 2.4 зробленая на месцы царквы 28 красавіка 2008г.

     Здымак № 2-2.1-2.2-2.3-2.4    Астаткі Нэйдорфскага збору

Націсні, каб паглядзець арыгінальны размер. Астаткі Нэйдорфскага збору (26.01.2008)      Націсні, каб паглядзець арыгінальны размер. Астаткі Нэйдорфскага збору (26.01.2008)

(26 студзеня 2008)

      

(28 красавіка 2008)

Відыозапіс: Video Neudorf Kirche.avi (3,96МБ)

 

     У час вясенняй пахаты на Нэйдорфскіх палях нават без металашукальнікаў можна знайсці старажытныя прылады працы, якія адкопваюцца з пад зямлі плугамі трактароў.

     Па расказах сведак (Гагалюк П.С, трактарыст калгаса "Каліна"), на месцы Нэйброва ў 1984 годзе у сувязі з пашырэннем пахатных тэрыторый былі канчаткова зруйнаваны апошнія сляды нямецкай калоніі - старыя калодзежы.

     Здымак № 3-3.1-3.2-3.3-3.4-3.5   Знаходкі у Нэйбров

     

     

 

(23 лютага 2008)

 

     Здымак № 4-4.1-4.10            Сучасны Нэйбров (Лашніва)

      

      

      

      

      

(30 сакавіка 2008)

 

     Здымак № 5-5.1-5.14                    Сучасны Нэйдорф

      

      

      

      

      

      

      

(26 красавіка 2008)

Дадаткова: Гл. фатаграфіі Neudorf/Neubrow на сайце www.panoramio.com з прывязкай да карт Google

    Хочацца адзначыць, што адміністрацыя сайта падтрымлівае кантакты з сучаснымі патомкамі былых "галендраў" - Зігфрыдам Людвігам і Эдуардам Бютавым. Значная частка гістарычнай інфармацыі была знойдзена пры іх непасрэднай дапамозе.

Май 2008          

(с) Пракапюк І.         

 

Пры капіяваньні абавязкова спасылка на аўтара і гэты сайт. Карыстаць у іншых мэтах дазваляецца толькі і выключна за згодаю аўтара.


Siegfried Ludwig geboren 1953 in Delitzsch (Deutschland). Vater: Sigismund Ludwig  geb. 1930 Neubrow (Handziul). Mutter: Viktoria Brzoska geb. 1928 Neubrow Stammbaum von Siegfried Ludwig, Ludwig, Brzoska, Ryll, Selent, Heyda, Hildebrant, Baum, Holz, Bendik, Hüneburg, Kunz, Witt, Bütow, Großkopf, Schönbrenner.

Ich freue mich Kontakt nach Domachevo zu haben.

viele Grüße von Siegfried Ludwig     ludwig-siegfried@t-online.de


 

 

На галоўную

 

  Каталог TUT.BY Rating All.BY

Пры выкарыстанні матэрыялаў з сайту спасылка на сайт абавязкова

Распрацоўка і дызайн сайту:  © Пракапюк І. (2008-2010)