www.domachevo.com

Сляды гісторыі Нэйдорф-Нэйбров на спутнікавых фатаграфіях

Мал. 1-1

Мал. 1-2

Мал. 1-3

 

RU     PL     DE

     Праглядзеўшы папярэднія старонкі гісторыі былых калоній галендраў, некаторыя, магчыма, адкрылі для сябе нешта новае. Але многія памятаюць апавяданні пажылых людзей аб "алендрах" ці "галендрах". Многія ведаюць, што на ўскраіне Дамачава есць могілкі з нямецкімі прозвішчамі. Але яшчэ менш ведаюць, што дзве вёскі калоніі мелі назву Нэйдорф і Нэйбров (з 1928г. Масьціце Дольне і Гурне), і што ў іх была свая царква - кірха. Але нават да сённяшніх дзён захавалася назва палёў былога Нэйброва  (Лашніва). Гэтыя палі сёння так і называюць - "на калоніях".

     Але ўсё паступова забываецца, людзі паміраюць і застаецца ўсё менш і менш сведак тых гадоў.

     Што жа на сённяшні дзень нам нагадвае аб існаванні нямецкіх вёсак? Калі не лічыць могілкі, астаткі падмурка кірхі, нямецкія прозвішчы і дзікія фруктовыя дрэвы. Якія яшчэ засталіся сляды?

      Вядома, што старадаўнія карты з'яўляюцца адным з галоўных сведчанняў гісторыі. Для гэтага мне прыйшлося накласці спутнікавую фатаграфію 2006 г. на самую падрабязную, з тых карт, якія у нас ёсць, на карту 1933 г.

      У выніку гэтага з лёгкасцю атрымалася выявіць візуальныя доказы існавання дарог,  равоў і нават двароў. Прывядзем некалькі прыкладаў:

       На мал. 1-1 у самім цэнтры Нэйброва пры накладванні карты і фатаграфіі выразна бачна мяжу двара. У сярэдзіне 1980-х на гэтым месцы стаяў дом галендраў (з успамінаў Зань К.С.), у якім калісьці пражывала сям'я Харык.

      На мал. 1-2 зблізку могілак захаваўся след галоўнай дарогі, злучаўшай калісьці дзве калоніі.

       На мал. 1-3 захавалася галоўная вуліца Нэйдорфа і кірунак двароў. Пры павялічэнні маштабу дакладнасць водціскаў дарог і двароў заўважна павялічваецца.

 

 

 

 

Кастычнік 2008            

(с) Пракапюк І.         

 

Пры капіяваньні абавязкова спасылка на аўтара і гэты сайт. Карыстаць у іншых мэтах дазваляецца толькі і выключна за згодаю аўтара.

 

 

На галоўную

 

  Каталог TUT.BY Rating All.BY

Пры выкарыстанні матэрыялаў з сайту спасылка на сайт абавязкова

Распрацоўка і дызайн сайту:  © Пракапюк І. (2008-2010)