Старадаўнія дакументы
Дакумент №1
Прашэнне 15 лістапада 1901г.

Тэкст - пераклад на беларускую мову
Высокай Курляндскай Еванг. Лютэранскай
Кансісторыі
Прашэнне
Старшынаў збору і царкоўных стараст
Нэйдорф Нэйбружнага
Евангел. Лютэранскага прыхода
Спасылаючыся на наша прашэнне ад 9 III 1901 за №69 маем чэсць пры гэтым прывесці: 1) План на перабудову і павелічэнне Евангелічна - Лютэранскай царквы ў Нейдорф 2) Смету 3) Ведамасць матэрыялам, правераная інспектарам спраў судовых і аб. начальнікам Брэст Літоўскага Аддзялення Ковенскай Акруга транспартных шляхоў ??? Ар. Бергема???м і пакорліва просім Высокую названую Кансісторыю аб замаўленні пра нас дазволіць павялічыць і адрамантаваць нашу царкву. Пры гэтым лічым неабходным дадаць, што Цантральны Камітэт дапаможнай касы паабяцаў нам выдзяліць на гэту цэль 2000 рублёў, толькі ў выпадку калі план будзе зацьвержданы; мы жа самастойна сабралі дагэтуль добраахвотнымі ахвяраваннямі 918 руб. 94½ кап; салярыя , т.е. альбо за р??? на гэты год назначана па 1р. 20 кап. з канфірмованой душы (а канфірмованых душ на мейсцы каля 1000), адкуль 60 кап. з душы застаецца на павелічэнне царквы. Каб пачаць пабудову гэтай сумы хопіць.
Подпісы:
Іван Бытаў
Марцін ???
Іван ???
Марцін Людвіг
Юрый Папко
Міхаіл Зелент
Аугуст Баум
??? Людвіг
Падаў: Eduard Buetow
Дакумент №2
Геаметрычны план калоній Neudorf - Neubrow (1911)
Падаў: Eduard Buetow
Пры выкарыстанні матэрыялаў з сайту спасылка на сайт абавязкова
Распрацоўка і дызайн сайту: © Пракапюк І. (2008-2010)